Міліцыя хоча паразмаўляць з Кастусём Жукоўскім


Журналіст-фрылансер лічыць, што ўлады ўсцяж спрабуюць замінаць яму працаваць.

Інспектар па прафілактыцы Аддзелу ўнутраных справаў Савецкага раёну Гомля запрашае Кастуся Жукоўскага на размову ў сувязі са скаргай «грамадзяніна, які патрапіў у кадры відэаздымкі з залы суду Савецкага раёну».

У размове з «Белсатам» Жукоўскі тлумачыць, што гаворка вядзецца імаверна пра здымкі падчас суду над Максімам Філіповічам.

Жукоўскі адмовіўся ставіцца ў аддзеле, але пагадзіўся паразмаўляць з праваахоўнікамі ўдома.

А прызначанай гадзіне міліцыянты, аднак, не прыехалі.

Фрылансер лічыць, што такім чынам улады спрабавалі перашкодзіць яму здымаць сённяшняе мерапрыемства ў Гомлі, прысвечанае 31-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

ДД

Стужка навінаў