Міліцыя затрымала падазраванага ў забойстве дзяўчыны ў Менску


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства дзяўчыны, цела якой знойдзена на вуліцы Васняцова ў Менску.

«5 кастрычніка каля 22.00 кіроўца таксі, праязджаючы міма, заўважыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксіст спыніўся, мужчына паспяшаўся схавацца, пакінуўшы цела на зямлі. Відавочца выявіў, што дзяўчына не падае прыкмет жыцця і паведаміў пра здарэнне ў праваахоўныя органы і хуткую дапамогу», – распавялі ў СК.

Забітая дзяўчына – 21-гадовая ўраджэнка Гомельскай вобласці, якая працавала ў Менску.

Міліцыя і следчыя на працягу некалькі гадзінаў усталявалі падазраванага – гэта 21-гадовы непрацуючы ўраджэнец Ашмянскага раёну, які ў цяперашні час затрыманы. Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

«Следчымі праведзены яго допыт, высвятляюцца матывы здзяйснення злачынства», – заяўляюць у СК.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў