Міліцыя адмаўляе той факт, што Лукашэнка ехаў непрышпіленым


Аляксандр Лукашэнка не парушаў закон, – сцвярджаюць у міліцыі.

Падчас адкрыцця часткі менскай кальцавой дарогі 6 кастрычніка  Аляксандр Лукашэнка праехаўся за стырном аўтамабіля, пры гэтым не прышпіліўшыся, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху.

З гэтай нагоды у міліцыю паступіла скарга. Адказ праваахоўніка быў просты: міліцынты не пабачылі факту парушэння ПДР з боку кіраўніка дзяржавы.

«У сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння (ч.1 арт.9.6 кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях) падставы для пачатку адміністратыўнага працэсу адсутнічаюць», – гаворыцца ў адказе МУС.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары