Міліцэйскі картэж для лебедзяў


У Пружанах аўтамабіль ДАІ суправадзіў птушак да возера.

Пружанскім міліцыянтам патэлефанаваў неабыякавы мінак і паведаміў, што на кальцавой па праезнай частцы ідуць некалькі лебедзяў. Гэтыя «пешаходы» істотна ўскладнілі рух аўтамабіляў.

Фота газеты «Раённыя будні»

Да «парушальнікаў» выехаў супрацоўнік ДАІ. На месцы інспектар пабачыў пару дарослых лебедзяў і пяць маленькіх птушанят. Ён уключыў пробліскавыя маячкі на службовым аўтамабілі і арганізаваў прыкрыццё для птушак. Інспектару дапамагалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Дзякуючы такому міліцэйскаму картэжу лебядзіная сям’я без перашкодаў дабралася да возера.

ГА, belsat.eu паводле uvd.brest.gov.by

Стужка навінаў