Мілінкевіч мяняе імідж


Кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі 2006 года Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся са студэнтамі ЕГУ і распавёў пра сваю праграму.

Падчас дыскусіі са студэнтамі Мілінкевіч заявіў, што сышоў з палітыкі і бачыць сваю будучыню ў акадэмічнай дзейнасці. Асноўныя пункты ягонай праграмы ў якасці рэктара – скарачэнне выдаткаў на адміністрацыю, паляпшэнне іміджу ўніверсітэту, працяг палітыкі беларусацэнтрычнасці.

16 і 17 снежня студэнты ЕГУ мелі магчымасць асабіста пазнаёміцца з кандыдатамі з шорт-ліста прэтэндэнтаў на рэктарства: Дарусам Удрысом, Шарунасам Ліекісам, Дэйвідам Полікам, Эдвардам Рослафам, Аляксандрам Мілінкевічам, Таццянай Шчытцовай і Аляксандрам Краўцэвічам.

Сёння ўвечары Кіроўная рада, выслухаўшы меркаванні студэнцкага прадстаўніцтва і сенату, падрыхтуе рэкамендацыю адносна найлепшай кандыдатуры. Канчатковае рашэнне прыме Агульны сход сузаснавальнікаў універсітэту.

НЯ, belsat.eu

Стужка навінаў