Міліцыянты затрымалі журналістаў праз расследаванне справы пра афрыканскую чуму свінняў


Журналісты Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй здымалі сюжэт пра ўспышку хваробы свінняў у Рэчыцкім раёне. Калі пра прысутнасць журналістаў даведаліся мясцовыя ўлады, «па трывозе» паднялі пракуратуру і ДАІ. Цяпер журналістаў трымаюць на вясковай дарозе.

«Мы падазраём, што ў гэтым раёне мела месца ўспышка чумы свінняў, а ўлады ўсяляк хочуць гэтую справу замаўчаць. Памерлых ад хваробы свінняў мясцовыя жыхары закапалі, а калі ў сельсавеце пабачылі журналістаў, то адразу пазванілі ў ДАІ і перадалі нумары нашай машыны. Мясцовыя чыноўнікі ўсяляк хочуць перашкодзіць нашай працы, а працаўнікі міліцыі патрабуюць аддаць флэшкі з відэазапісамі», – паведаміў «Белсату» журналіст Кастусь Жукоўскі.

Экіпаж ДАІ спыніў нашых калегаў на сельскай дарозе і больш як гадзіну «спраўджвае дакументы».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў