Міліцыянты з Віцебскай вобласці канфіскавалі 5 тыс. боепрыпасаў і 50 выбуховак


Каля 30 % выведзенай з абароту зброі здалі ў міліцыю добраахвотна.

У Віцебскай вобласці падчас комлпексных захадаў «Арсенал» вывелі з абароту 116 адзінак незарэгістраванай зброі, каля 5 тыс. боепрыпасаў і каля 50 выбуховых прыстасаванняў. 30 % выведзенай з абароту зброі прынеслі ў міліцыю добраахвотна. Комплексныя захады «Арсенал» праводзіліся па ўсёй краіны, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці – з 23 па 27 сакавіка.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў