Міліцыянты схапілі журналістку і аператара падчас інтэрв'ю з Някляевым


Відэааператара Алеся Любянчука і журналістку Марыю Арцыбашаву міліцыянты завезлі ў апорны пункт. Разам з імі быў знаходзіўся і экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў.

«Нас затрымалі, калі мы запісвалі інтэрвю з Уладзімірам Някляевым. Міліцыянтам не спадабалася, што мы штосьці здымаем. Афіцыйна нас забралі для праверкі – цяпер спраўджваюць, ці не знаходзімся мы ў крымінальным вышуку», – сказаў у тэлефоннай размове Алесь Любянчук.

Затрымліваў журналістаў участковы Савецкага раёны Юрый Чыркоў. Праваахоўніка насцярожыла беларуская мова. Журналістаў завезлі ў аддзяленне міліцыі, праверылі ў базе дадзеных і праз гадзіну адпусцілі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў