Міліцыянты не далі ўсталяваць крыжы ахвярам сталінскіх рэпрэсій


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Восем актывістаў збіраліся ўсталяваць два крыжы на месцы масавага расстрэлу жыхароў Беларусі пад вёскай Хайсы.

Мясцовы жыхар Ян Дзяржаўцаў распавёў:

«Мы зрабілі два крыжы, каб іх усталяваць, паставіць кветкі, запаліць свечкі… Але панаехала міліцыі!.. І з РУУС і ДАІшнікі. Забралі кіроўцу машыны. Зараз Вадзім знаходзіцца ў міліцыі, а я вось сяджу ў калідоры. Яны сказалі, што фармальнай прычынай стала адсутнасць дакументацыі на груз. Я ім кажу, што гэта мае крыжы, які гэта груз?! А яны мяне і слухаць не сталі».

У Хайсы ехалі актывісты з Віцебску, сярод якіх былі Таццяна Севярынец і Барыс Хамайда. Калі яны ўбачылі, як забіраюць Яна Дзяржаўцава разам з кіроўцам, то не сталі ўмешвацца ў канфлікт, каб не быць затрыманымі.

Цяпер Ян Дзяржаўцаў з кіроўцам знаходзяцца ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага раёна. Ён паведаміў, што разам з міліцыянтамі ў гэтай справе актыўна ўдзельнічае старшыня мясцовага сельсавету.

Любоў Лунёва, belsat.eu

Стужка навінаў