Міліцыянт гандляваў «спайсам»


Па падазрэнні ў распаўсюджванні наркотыкаў аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкамe затрымалі жыхара Полацку.

Як паведамляе МУС Беларусі, спецаперацыя была праведзена ў момант закладкі псіхатропных рэчываў. Правапарушальнікам аказаўся супрацоўнік аднаго са следчых падраздзяленняў Віцебскай вобласці. Знойдзеныя сумесна з супрацоўнікамі Следчага камітэта ў закладках пакецікі, а таксама канфіскаваныя па месцы жыхарства затрыманага спайсы, «маркі» і аргтэхніка накіраваны на экспертызу.

Расследаванне справы знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэту Беларусі.

Цяпер супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкамe і Следчага камітэта ладзяць комплекс аператыўна-следчых мерапрыемстваў па ўстанаўленні ўсіх супрацьзаконных фактаў, якія ўчыніў затрыманы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Стужка навінаў