Міліцыя затрымала ў Кіеве беларуса з гранатай


Міліцыя затрымала ноччу 2 лютага ў Абалонскім раёне Кіева грамадзяніна Беларусі, які пагражаў мінакам гранатай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

«Сёння, 2 лютага, каля 1 гадзіны ночы па вул. Цімашэнка ў Кіеве прадстаўнікі патрульнай службы Абалонскага райупраўлення сталічнага ГУМВД затрымалі мужчыну ў стане алкагольнага апянення. Ён пагражаў мінакам гранатай «Ф-1», якую трымаў у руцэ ў баявой гатоўнасці (без чэкі). Кіраўнік патрульнага нараду адабраў у правапарушальніка гранату і затрымаў яго. Пасля гэтага міліцыянт вывеў гранату са стану баявой гатоўнасці – уставіў у яе знойдзеную ахоўную чэку», – сказана ў паведамленні.

Затрыманы прадставіўся 32-гадовым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Ён таксама заявіў, што з’яўляецца вайскоўцам батальёну «Айдар», аднак адпаведныя дакументы прадставіць не змог. Праваахоўнікі высветлілі, што з лістапада мінулага года мужчына знаходзіцца на радзіме ў вышуку як без вестак прапалы.

МЯ, паводле rbc.ua

Стужка навінаў