Міліцыя нацыянальны сцяг называе «парцянкамі»


Размаўляючы праз рацыі падчас акцыі на Дзень Волі, АМАПаўцы ганебна акрэсліваюць нацыянальную сімволіку.

«Паактыўней працуем! З парку ніхто не выходзіць з «парцянкамі», – раздаецца ў рацыі байца АМАПу на выхадзе з Парку Дружбы народаў.

У наступны момант міліцыянт падыходзіць да хлопца з бел-чырвона-белым сцягам на шыі, і прымушае яго зняць сцяг. Дзеўчын, якія ідуць з балонікамі з Пагоняй, прымушаюць выпусціць з балонікаў паветра.

Як адбыўся Дзень Волі ў Менску можна прачытаць у нашым матэрыяле.

Глядзі таксама
Каментары