Міколу Статкевіча выпусцілі з Акрэсціна


Мікалай Статкевіч

Увечары 3 траўня апазіцыйнага палітыка вызвалілі з ізалятара на Акрэсціна.

Напярэдадні акцыі на на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 1 траўня, на якую заклікаў Мікола Статкевіч, палітык знік. Пазней стала вядома, што яго арыштавалі і асудзілі на 5 содняў арышту.

Мікола Статкевіч распавёў падрабязнасці свайго затрымання:

«Я выйшаў з Прафсаюзу РЭП, пасля зайшоў кнігарню, вырашыў набыць канверт для Сяргей Кунцэвіча, каб выслаць яму ліст. Ішоў па праспекце пад парасонам. Звычайна заўважаю машыны, мабыць, парасон засланяў агляд, і раптам прыпыніўся аўтобус, кінуліся нейкія людзі да мяне. Казалі «міліцыя», нешта махалі нейкімі пасведчаннямі, зацягнулі ў мікрааўтобус. Там адзін у форме АМАПу, і пяцёра ў цывільным. Я патрабаваў, каб яны сябе называлі, паказвалі дакументы. Адзін назваўся «Іваноў». Заехалі на Кастрычніцкую плошчу, сталі там, і іхны начальнік пайшоў размаўляць. Я так разумею, наконт таго, куды мяне везці. Прывезлі адразу на Акрэсціна».

Мікола Статкевіч стане госцем сённяшняга «Гарачага каментара», глядзіце ў эфіры «Белсату», а таксама онлайн на нашай старонцы а 20:15.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў