Мікола Статкевіч: Беларусы, не будзьце «цярпіламі»

video

Размаўляем з адным з арганізатараў і ініцыятарам акцыі супраць несумленных выбараў Міколам Статкевічам.

Ці ёсць сцэнар на заўтрашнюю акцыю?

Гэта акцыя за сапраўдныя выбары. Калі мы не здолеем іх атрымаць у бліжэйшыя гады, нашую краіну чакае сумны лёс. Эканамічная мадэль настолькі ў дзірцы, што ў наступным годзе жыццё будзе значна горшае.

У турэмнай лексіцы ёсць слова «цярпіла». Гэта не зусім дакладны пераклад. Гэта мужчына, які не можа сябе бараніць, які не можа адстойваць свае правы, калі яго крыўдзяць, ён бяжыць скардзіцца. Беларусы, давайце не будзем «цярпіламі». Не бойцеся, у іх няма грошай, каб нас разганяць. Прыходзьце на акцыю а 18:00 на Плошчу.

Якая рэчаіснасць пратэстных настрояў?

Рэпутацыю дэмсілаў трэба ратаваць. Я сябе да апазіцыі ўжо нават залічваць не хачу. Выходзіць па 10 чалавек. Я на несанкцыянаваныя збіраю ў сотні разоў болей.

Ці можна гарантаваць тым, хто выйдзе на акцыю, бяспеку?

Гарантый даць ніхто не можа, але на 70 % ўпэўнены, што ўсё пройдзе спакойна.

Больш у відэа.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары