Мікалая Статкевіча зноў выкраў КДБ?

video

Пра тое, што яго тэлефон адключаны, піша жонка Марына Адамовіч.

Падобным чынам напярэдадні 25 сакавіка Мікалая Статкевіча выкралі супрацоўнікі КДБ і тры дні пратрымалі ў турме. 27 сакавіка зранку яго вывезлі ў паселішча Сокал пад Менскам і адпусцілі. Пры гэтым Марыне Адамовіч усе гэтыя дні адказвалі, што ані ў КДБ, ані ў МУС не ведаюць, куды знік палітык.

Нягледзячы на масавыя затрыманні ды агрэсіўныя дзеянні ўладаў Статкевіч заклікаў не спыняць пратэстаў, а выходзіць на мірныя акцыі 1-га траўня і на Дзень Перамогі, каб «ускласці кветкі разам з ветэранамі ў спадзяванні, што Беларусь зноў будзе вызваленая».

Мікалай Статкевіч аб’явіў аб намеры правесці 1 траўня масавую акцыю пратэсту ў цэнтры Менску яшчэ 27 сакавіка – адразу пасля вызвалення з СІЗА КДБ.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары