Мікалая Статкевіча вызвалілі. «Сказаў на камеру, што лічу Лукашэнку злачынцам і забойцам»

video

Лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу Міколу Статкевіча затрымалі ў Менску напярэдадні ягонага планаванага ўдзелу ў шостай сесіі Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» у Кіеве.

«Спачатку мяне завезлі ў Ленінскі РАУС. Там правялі “прафілактычную” размову і сказалі, што цяпер я знаходжуся пад наглядам і ў выпадку чарговага парушэння будзе ўведзены прэвентыўны нагляд – каменданцкая гадзіна», – паведаміў Belsat.eu Мікалай Статкевіч пасля вызвалення.

«У пакоі была схаваная камера. Ну, я і сказаў на камеру, што лічу Лукашэнку злачынцам і забойцам», – адзначыў Статкевіч.

Статкевіча пасадзілі на 5 содняў за акцыю супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017», праведзеную 8 верасня.

3 лістапада стала вядома, што Статкевіча завочна асудзілі на 10 содняў арышту за інтэрв’ю незалежным медыям каля ізалятара на Акрэсціна пасля вызвалення 7 кастрычніка.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары