Мікалая Статкевіча затрымалі і адправілі на Акрэсціна


«Ужо на Акрэсціна. 15 сутак. Восень блізка…», – напісала ў «Facebookʼу» жонка палітыка Марына Адамовіч.

9 жніўня Статкевіча прысудзілі да 15 содняў арышту за мітынг супраць вучэнняў «Захад-2017», але тады затрымліваць не сталі.

Пратэст супраць вучэнняў адбыўся 3 ліпеня.

Пасля затрымання Статкевіча да Марыны Адамовіч патэлефанаваў падпалкоўнік з Ленінскага РУУС і паведаміў, што Мікалаю далі 5 сутак.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў