Мікалайчык: АМАП пакладзе нас у Курапатах, нассаўшы перад гэтым у вочы

video

Грамадская актывістка Вольга Мікалайчык дзеліцца ўражаннямі ад суду над 17-гадовым Аляксандрам Харутам.

Што было больш абсурдным і што найбольш абурыла вас у гэтай справе?

Абурыла больш за ўсё тое, што дзяржава прыняла бок амапаўцаў. Магу дапусціць, што сітуацыя, якая здарылася з хлопцам, магла здарыцца ў любой краіне: паліцыянту сарвала дах, і ён учыніў такое. Бывае. Але тое, што дзяржава становіцца на бок садыста – гэта страшна. Сёння твар нашай дзяржавы – гэта амапавец, які ссыць на твар падлетка.

Літаральна перад выданнем, стала вядома, што амапавец захапляўся неанацызмам ды змяшчаў на сваім профілі «уКантакце» лозунгі, якія хваляць «рускі мір».

Няма чаму здзіўляцца. Нашыя сілавыя структуры, на маю думку, захапляюцца ідэямі тэрарыстычнага, сталінскага, «ватнага» свету. Я адчувала гэта не раз на сваёй скуры. Яны лічаць, што яны «рускія афіцэры».

Калі яны ссуць на твары беларускім дзецям, такіх «рускіх афіцэраў» трэба судзіць. Мы зробім усё магчымае, каб з цягам часу гэтыя людзі селі на лаву падсудных. Бо ў хуткім часе яна пакладуць нас у Курапатах, перад гэтым нассаўшы ў вочы.

Як выглядаў на судзе амапец? Ці было яму сорамна за тое, што адбываецца?

У суд ён не прыйшоў.

Гэтыя людзі не саромеюцца, бо яны ніколі не неслі адказнасці за свае ўчынкі. Іхная беспакаранасць парадзіла іхны садысцкі свет.

Сёння – гэта стыль нашай улады: такім чынам судзілі Змітра Паліенку, які, нібыта, парваў міліцыянту куртачку, а міліцыянт яму перад гэтым разбіў галаву і пакрышыў зубы. І Паліенку таксама далі два гады «хатняй хіміі».

У цэнтры Еўропы вяртаюцца часы Сталіна.

Поўную размову з Вольгай Мікалайчык глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары