Мікалай Статкевіч склікае акцыю ля будынкаў МУС і ЦВК


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”36236″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Палітык заклікае прыйсці на чарговую вулічную акцыю, прысвечаную рэферэндуму 1996 года.

«Нягледзячы на кансультацыйны статус рэферэндуму, паводле яго вынікаў тады яшчэ легітымны прэзідэнт лiквiдаваў падзел уладаў i надаў сабе дыктатарскія паўнамоцтвы. Што можна трактаваць, як канстытуцыйны пераварот. Акрамя таго, ён без выбараў павялічыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў на 2,5 гады, што з пункту гледжання незалежных юрыстаў класiфiкуецца, як асабліва цяжкае злачынства», – напісаў у Facebook Мікалай Статкевіч.

Былы палітвязень згадвае пра зніклых былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранку і пра былога старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара. І прапануе «у чарговую гадавіну ўсталявання дыктатуры ў нашай краіне» ушанаваць памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля свабоды.

«Мы не ведаем, дзе пахаваныя Юры Захаранка і Віктар Ганчар. Таму мы прыйдзем да месцаў, дзе яны працавалі – да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць калі іх знічы памяці аб забітых. Месца збору для пачатку цырымоніі – а 18-й гадзіне 24 лістапада каля ГУМу ў Менску», – напісаў Мікалай Статкевіч.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў