Мікалай Статкевіч скарае Youtube. Палітык запрасіў на акцыю 3 ліпеня ў Менску


Мікалай Статкевіч стварыў канал на папулярнай відэа-пляцоўцы, куды выклаў ужо два запісы.

У адным з іх ён запрашае выйсці на акцыю 3 ліпеня а 14:00 на Кастрычніцкую плошчу.

Палітык абвінаваціў улады ў хлусне і ганебнасці.

«Мы выйдзем, каб абараніць нашых дзяцей, якіх катуюць ні за што. Але самае галоўнае, мы выйдзем у дзень вызвалення, каб вызваліць сябе, каб вызваліць свае душы ад здрадніцтва, халуйства і ілжы. Вызвалім сябе – вызвалім краіну. Жыве Беларусь», – заклікае ён.

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца афіцыйны Дзень Незалежнасці. Раней у гэты дзень святкавалася вызваленне Менску ад гітлераўскіх акупантаў, а сапраўдны Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня – у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Аднак гэты дзень афіцыйна адзначалі ў Беларусі як Дзень Незалежнасці толькі ў 1992-1996 гадах. Аляксандр Лукашэнка ў 1996-м годзе паставіў пытанне на рэферэндум і перанёс галоўнае свята краіны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў