Мікалай Статкевіч: Перад выбарамі прэзідэнта ў 2018 годзе Расея захоча забраць Беларусь


Паводле Джорджа Фрыдмана, які заснаваў прыватную выведчую кампанію «Stratfor», Масква імкнецца будаваць зону ўплыву ў нашым рэгіёне, а значыць, не пакіне ў спакоі ні Украіны, ні Беларусі.

Як цяпер Расея ўплывае на Беларусь? Якія дзве галоўныя хібы беларускай арміі? У чым асноўная пагроза незалежнасці? Што нам рабіць, каб захаваць самастойнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы «Прасвет» адказаў Сяргею Пелясе экс-кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Статкевіч.

«Зараз узнікае такая сітуацыя, каб перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расеі ў 2018-ым годзе, каб атрымаць хоць нейкі поспех, кіраўніцтва Расеі захоча забраць у свой склад беларускую тэрыторыю. Бо ім трэба нешта прадʼявіць перад выбарамі грамадству. Расея за свае ўсё меншыя грошы патрабуе ўсё больш. І ўжо патрабуе нашую дзяржаву», – заявіў Мікалай Статкевіч у эфіры праграмы «Прасвет».

Размова цалкам – у відэаінтэрвʼю вышэй.

Таксама прапаноўваем вашай увазе апошняе выданне праграмы «Прасвет»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў