Мікалай Статкевіч патрабуе судовых выканаўцаў вярнуць яму шкарпэткі


Палітык звярнуўся да судовых выканаўцаў і супрацоўнікаў памежнай службы пераходу ў Бераставіцах, якія 12 красавіка адабралі ў яго асабістыя рэчы. Сярод іх, як апынулася, былі не толькі пыласос і кубкі, падораныя «Белсатам». Статкевіч не можа знайсці свае шкарпэткі, у якіх вызваляўся з турмы.

Гэткім чынам «служакі беларускага рэжыму» нанеслі яму істотную маральную шкоду, і ён просіць вярнуць іх за ўзнагароду ў 5 тысяч рублёў.

У адваротным выпадку, Статкевіч паабяцаў звярнуцца ў Памежны камітэт, Мытны камітэт і да кіраўніцтва судовых выканаўцаў з патрабаваннем службовага расследавання і пакарання вінаватых у незаконным прысваенні шкарпэтак.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў