Мікалай Статкевіч: Лукашэнка як заўсёды прамаўчыць, альбо накіруе сваіх здаравікоў з дубінкамі


Ці прыйдзе на сустрэчу з выбарцамі Лукашэнка? Экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч заўтра на Плошчы Свабоды ў Менску праводзіць чарговы пікет, на які запрашае і кіраўніка краіны. Галоўная мэта акцыі – жаданне пачуць ад Аляксандра Лукашэнкі адказы на некалькі пытанняў адносна палітычнай, эканамічнай і нацыянальнай будучыні Беларусі.

Чарговы пікет, што мае правесці Мікалай Статкевіч заўтра, ставіць на мэце сустрэчу грамадзянаў з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і патрабаванне адказаў на іхныя пытанні. Былы палітвязень звяртае ўвагу, што звычайна пытанні да Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з грамадзянамі заўсёды загадзя пільна падбіраюцца. Але гэтым разам палітык жадае змяніць сцэнар і настойвае на адказах, не падрыхтаваных загадзя. Пры гэтым Мікола Статкевіч звяртае ўвагу, што адсутнасць адказаў або рэпрэсіі супраць выбарцаў, якія прыйдуць на заўтрашнюю акцыю, будуць раўназначным адказам на кожнае пастаўленае пытанне.

Пікет, запланаваны на заўтра, стане своеасаблівым працягам першай акцыі з патрабаваннем правядзення свабодных выбараў, што адбылася 10 верасня каля сталічнага ГУМу.

На думку Мікалая Статкевіча, Лукашэнка як заўсёды прамаўчыць, бо калі пачне апраўдвацца, то яшчэ больш нагадае пра тое, што было.

«У яго ёсць два варыянта: альбо ён будзе маўчаць, альбо адкажа з дапамогай звычайных для яго сродкаў. Накіруе на сустрэчу сваіх здаравякоў з дубінкамі».

Глядзіце больш у відэа.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/7SzSUgHj_LM” title=”Мікалай Статкевіч: Лукашэнка як заўсёды прамаўчыць, альбо накіруе сваіх здаравікоз з дубінкамі”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў