Мікалай Статкевіч: Адмяніўшы санкцыі, Еўропа сказала беларусам, што свабода і дэмакратыя не для вас


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Wc9jh8voJBU&feature=youtu.be”][vc_column_text]Былы палітвязень абрынуўся з крытыкай на «гнуткую палітыку» ЕЗ.

Еўрапейскі Звяз на чатыры месяцы прыпыніў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі, пра гэта 29 кастрычніка паведаміла прэс-служба ЕЗ. Толькі чатыры асобы з еўрапейскага «чорнага спісу» не змогуць выехаць у Еўразвяз. Зняцце санкцый – гэта рэакцыя на пэўны прагрэс у Беларусі ды заахвочванне да новых зменаў, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Еўразвязу.

«Напалоханы ўкраінскімі падзеямі Захад вырашыў нейкім чынам перацягнуць на свой бок Лукашэнку. Яны не маглі пераступіць праз палітзняволеных і парушылі ўласныя ўмовы. Восенню 2011 г. Захад (Еўразвяз – заўв. belsat.eu) сфармуляваў умовы нармалізацыі стасункаў з беларускім рэжымам. Першай умовай было вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. У выніку вызваленыя не ўсе, а тыя каго вызвалілі нерэабілітаваныя», – абураецца Мікалай Статкевіч.

Тэрмін дзеяння абмежавальных захадаў ЕЗ у дачыненні да Беларусі заканчваецца 31 кастрычніка. Афіцыйны Менск настойвае на поўнай адмене санкцый.

Паводле Статкевіча, нават часовае зняцце санкцыяў – здрада і амаральны крок «некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў».

«Сваймі дзеяннямі яны кажуць беларускаму грамадству, што свабода і дэмакратыя гэта не для вас. Маўляў, ёсць у вас Лукашэнка. Вы яго заслугоўваеце. Нас лічаць краінай 4-га свету. У Беларусі гэта менавіта так успрымаецца. Гэта супадае з інтарэсамі Лукашэнкі, які ўвесь час пераконвае нас, што дэмакратыі і свабоды слова няма. Цяпер да яго далучыліся і некаторыя еўрапейскія чыноўнікі», – мяркуе беларускі палітык.

Услед за ЕЗ аслабілі санкцыйную пятлю і ЗША. Іх крок экс-палітвязень лічыць рацыянальным.

«Больш лагічна выглядае пазіцыя ЗША. Яны зрабілі крок насустрач, зняўшы санкцыі з некаторых прадпрыемстваў, але не знялі персанальныя забароны на ўезд з беларускіх чыноўнікаў і Лукашэнкі. Амерыканская пазіцыя выглядае маральна і я яе вітаю».

Больш у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў