Мікалай Лукашэнка выступіў на Купаллі ў Александрыі. ВІДЭА


Падчас святкавання Купалля ў вёсцы Александрыя 7 ліпеня малодшы сын Лукашэнкі сыграў на фартэпіяна «Вяртанне да спадчыны», твор кампазітара Валера Іванова.

На відэа бачна, што падчас выступу на вачах Аляксандра Лукашэнкі з’явіліся слёзы.

На сцэне разам з Мікалаем была выкладчыца Алена Асташкіна-Мысліўчык, акампаніявалі цымбалістка Вера Шэцько і баяніст Аляксандр Шувалаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў