Мікалай Лазавік з-за хваробы сышоў з пасады сакратара ЦВК


17 кастрычніка Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ.

У камісіі пакуль ніякіх каментароў у сувязі з кадравым рашэннем Лукашэнкі не даюць, але адзначылі, што Лазавіка на працы ўжо не будзе.

Жонка экс-сакратара ЦВК паведаміла, што сам ён не можа даць каментар у сувязі з хваробай.

«Рашэнне прынятае з-за хваробы. І тэрмін падышоў – хутка Цэнтрвыбаркам будзе пераабірацца», – адзначыла яна.

Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 года. З 2006 па 2015 гады знаходзіўся ў спісе асобаў, якім быў забаронены ўезд у ЕС у межах санкцый.

Ён зʼяўляўся дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні. У 1996 годзе паставіў подпіс за імпічмент у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, але затым адклікаў подпіс і пасля канстытуцыйнага рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта перайшоў у Палату прадстаўнікоў першага склікання.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў