Начальнік ГУБАЗіК: Патроны, наркотыкі мы ніколі нікому не падкідвалі. У міліцыі служаць патрыёты


У 2016 годзе па лініі процідзеяння экстрэмізму выяўлена 310 злачынстваў. Узбуджана 9 крымінальных спраў па артыкуле КК аб распальванні расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці ці розні. Такія звесткі агучыў у інтэрвʼю «СБ» начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС палкоўнік Мікалай Карпянкоў.

Аўтар артыкулу таксама запытаў Карпянкова пра «спробы дыскрэдытацыі міліцыі за брутальныя затрыманні нібыта бяскрыўдных студэнтаў».

«Мы заціскаем экстрэмісцкія, злачынныя праявы ў зародку, калі маладыя бунтары яшчэ не паспяваюць паказаць сапраўдныя іклы», – цытуе «СБ» Карпянкова.

«І мы ўзброены перш за ўсё гуманізмам. Таму нейкія патроны, наркотыкі мы ніколі нікому не падкідвалі. У міліцыі служаць патрыёты. Людзі, якія свядома хочуць гэты свет змяніць да лепшага. Вялікіх грошай, узнагарод у нас няма. І супрацоўнікі не шукаюць сабе славы. Проста, штодзённа напружваючыся, выконваюць пастаўленыя задачы, не чакаючы падзякі».

Ён адзначыў, што дзеянні міліцыянтаў (у тым затрыманні і арышты – заўвага belsat.eu) не выклікаюць захаплення, але той, каму належыць, ацэньвае іх дзеянні станоўча.

«Але наш абавязак жорсткай рукой наводзіць парадак. Каб не расперазаліся хуліганы з бітамі ў масках. Чуем ў свой адрас зласлівыя выразы, абяцанні адпомсціць. Але гэта спадарожныя нашай працы моманты. А каму належыць – Кіраўнік дзяржавы, міністр унутраных спраў, кіраўнікі падраздзяленняў, з якімі мы ўзаемадзейнічаем, – нас ацэньваюць станоўча. І ўсё выдатна ведаюць, што калі мы за нешта возьмемся, то мы абавязкова справу да канца давядзем. За гэта нас і баяцца, за гэта нас і паважаюць», – распавёў Карпянкоў.

За мірны пратэст на Дзень Волі содні прысудзілі 53 асобам. Поўны спіс.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў