Міхэіла Саакашвілі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства


Міхэіл Саакашвілі быў грамадзянінам Украіны з 29 траўня 2015-га да 26 ліпеня 2017 года. Фота – Дзяніс Дзюба

Таксама ў яго няма грузінскага.

Дзяржаўнай міграцыйнай служба пацвердзіла выданню ТСН, што былога губернатара Адэскай вобласці пазбавілі грамадзянства Украіны. Саакашвілі страчвае грамадзянства на падставе ілжывых звестак, якія ён падаваў у анкеце, калі атрымліваў грамадзянства ў траўні 2015-га: ён напісаў у дакуменце, што не знаходзіцца пад следствам на Украіне ці за яе межамі. Пры гэтым ён быў завочна арыштаваны ў Грузіі.

У 2015-м Саакашвілі пазбавілі грамадзянства Грузіі.

«Медуза» падае, што жонка Саакашвілі – грамадзянка Нідэрландаў. Ці мае палітык якое-небудзь яшчэ грамадзянства – невядома.

ДД

Глядзі таксама
Каментары