Саакашвілі прызначаны губернатарам Адэскай вобласці


Экс-губернатар Днепрапятроўскай вобласці Ігар Каламойскі: «Зараз ён здасць Адэсу расейцам, а потым яе прыйдзецца зноў адваёўваць». 

Афіцыйнага прызначэння яшчэ не было, аднак першы пра падзею паведаміў міністр экалогіі Ігар Шаўчэнка. Пазней стала вядома пра ўнясенне кабінетам міністраў прадстаўлення прэзідэнту на прызначэнне Саакашвілі. Мінулы губернатар Ігар Паліца быў звольнены са сваёй пасады пасля сустрэчы з прэзідэнтам.

Рэзка адрэагаваў на падзею Ігар Каламойскі (адыёзны алігарх, персанаж шматлікіх жартаў і пародыяў), які назваў прызначэнне Саакашвілі «часовым» і негатыўна выказаўся пра некалькі грамадзянстваў новага кіраўніка Адэскай вобласці.

Рэзка негатыўнае стаўленне з боку Ігара Каламойскага шмат хто звязвае з тым, што апошні быў у шчыльных дзелавых стасунках са звольненым губернатарам. Народны дэпутат Украіны Сяргей Лешчанка ў сваім «Facebook» выказаўся з гэтай нагоды. Дэпутат лічыць, што Каламойскаму патрэбны кантроль за Адэскай вобласцю, бо там месцяцца галоўныя актывы алігарха, чым і выкліканае такое негатыўнае стаўленне апошняга да Саакашвілі.

Ужо вядома, што былы грузінскі прэзідэнт атрымаў украінскае грамадзянства, пра што паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Мустафа Наем.

ГВ, belsat.eu

Стужка навінаў