Міхэіл Саакашвілі пра Пуціна: Або нешта не так з галавой, або чалавеку падабаецца хлусіць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMFZjZ1ctSFhqZEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Падборка самых цікавых выказванняў былога прэзідэнта Грузіі, цяперашняга кіраўніка адміністрацыі Адэскай вобласці Украіны Міхаэіла Саакашвілі падчас ягонай прэс-канферэнцыі ў Варшаве – у праграме «ПраСвет».

«Расея захрасла ва Украіне, бо ўкраінскія жаўнеры аказалі гераічнае супраціўленне. Адна з галоўных прычын, чаму Расея сунулася ў Сірыю, – гэта адцягванне ўвагі ад Украіны, дзе ў яе не было ніякіх вайсковых дасягненняў», – падкрэсліў Саакашвілі.

Расея не атрымае перамогі ў Сірыі, асабліва пасля збітага туркамі самалёта, мяркуе былы лідар Грузіі. Паводле яго, кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін аслаб апошнім часам ды ўжо некалькі разоў паўтарае адно і тое ж: нібыта Міхаэілу Саакашвілі не далі працоўнай візы ў ЗША.

«Я ўжо апублікаваў гэтую візу, каб ён супакоіўся. Але чаму яго павінна гэта хваляваць? У ягоных мазгах нешта не тое. Або нешта не так з галавой, або чалавеку падабаецца лгаць. Ты галава звышдзяржавы, а чаму займаешся візай Саакашвілі?» – падкрэсліў губернатар Адэскай вобласці.

Іншыя пытанні, якія закрануў Саакашвілі: праблема Украіны – малалікасць эліты; чаму не мяняецца Украіна і як яе рэфармаваць; чаму не адбываецца аздараўленне Украіны; пра Лукашэнку; Украіна сёння як Расея пасля Лютаўская рэвалюцыі; якая розніца паміж Грузіяй, Украінай і Польшчай; Парашэнка і алігархі; чаму ўладу трэба мяняць раз на 10 гадоў ды інш.

Падсумаванне 2015 года – у поўным выданні праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:10.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў