Міхэіл Саакашвілі «Белсату»: Я ўдзячны не Лукашэнку, а беларускаму народу


[vc_row][vc_column][vc_column_text]Экс-прэзідэнт Грузіі, а цяпер – кіраўнік Адэскай вобласці і адна з самых яркіх фігураў ва ўкраінскай палітыцы ў эксклюзіўным інтэрвʼю «Белсату» распавядае пра ролю Беларусі ў вайне ва Украіне, беларускія перспектывы ў Еўропе і ўдзячнасць Грузіі Лукашэнку.

Гутарка адбылася ў Варшаве падчас візіту Міхэіла Саакашвілі на канферэнцыю, прысвечанай памяці загінулага польскага прэзідэнта Леха Качыньскага.

Неўзабаве ў Беларусі можа зʼявіцца расейская вайсковая авіябаза. Як вы лічыце, якую ролю адыгрывае Лукашэнка ў вайне Пуціна ва Украіне?

У мяне няма адчування, што Лукашэнка праводзіць антыўкраінскую палітыку. Наколькі я ведаю, у яго былі добрыя стасункі з Віктарам Юшчанкам і «памаранчавым» урадам, але з нейкіх прычынаў кепскія – з Віктарам Януковічам, у іх быў канфлікт. Лукашэнка заўсёды добра трымаў расейскі націск, асабліва на першым этапе вайны ва Украіне. Было б вельмі небяспечна, калі б Беларусь уключылася ў гэтую справу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”69542″ img_size=”large”][vc_column_text]Я лічу, што Расея затрымалася ва Украіне, таму што ўкраінскія жаўнеры выказалі гераічны супраціў, і, мяркую, адна з галоўных прычынаў, чаму Расея палезла ў Сірыю – жаданне адцягнуць увагу ад Украіны, дзе ў яе не было ніякага прасоўвання.

У Сірыі, аднак, у іх таксама няма гульні. Яны будуць бамбіць паўстанцаў, але Асад, хутчэй за ўсё, будзе зрынуты. Каб гэтага не адбылося, ім трэба ўводзіць наземныя войскі, і тады гэта будзе новы Афганістан. Авіяцыяй яны гэтую вайну не выграюць, асабліва пасля збітага туркамі самалёта.

Калі кошты на нафту захаваюцца на сённяшнім узроўні, Пуцін не зможа граць. А Украіне нанесці паразу немагчыма, Украіна паразу можна нанесці сабе сама.

Чаму вы павіншавалі Лукашэнку пасля выбараў 2010 года, калі быў жорстка разагнаны шматтысячны мітынг пратэсту ў Менску?

Тады для нас выбар быў вельмі канкрэтны. Лукашэнка быў пад вялікім ціскам Крамлю. Гэта быў не проста ціск, а шантаж: яму прапаноўвалі $ 2 млрд для вельмі слабой беларускай гаспадаркі (у прынцыпе, слабой і цяпер), каб ён прызнаў Паўднёвую Асецію і Абхазію. І ён гэтага не зрабіў. Я не магу гэтага забыць, гэта было вельмі важна для нас, для такой маленькай краіны як Грузія. Гэта быў сігнал не Лукашэнку, а беларускаму народу. У той час існавалі пэўныя палітычныя ўмоўнасці, ад якіх я цяпер не адмаўляюся.[/vc_column_text][vc_single_image image=”69538″ img_size=”large”][vc_column_text]Саакашвілі адзначыў у Варшаве 48-ы дзень нараджэння.[/vc_column_text][vc_column_text]Я разумею, якія праблемы звязаныя з кіраваннем Лукашэнкі, але калі Украіне было важна, каб падчас вайны на ўсходзе Беларусь заняла нейтральную пазіцыю, Беларусь заняла яе.

У беларусаў ёсць надзвычайны патэнцыял развіваць дэмакратыю, жыць ва ўмовах свабоды і мець будучыню – я ў гэтым абсалютна перакананы. Пасля вырашэння сваіх праблемаў Беларусь будзе рухацца ў Еўропу нашмат хутчэй, чым кожная з краінаў нашага рэгіёну – проста зыходзячы з геаграфіі, натуры беларусаў і абʼектыўнай рэальнасці, якая тут складваецца.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”69554″ img_size=”large”][vc_column_text]Якія б рэформы вы правялі ў Беларусі, калі б маглі?

Я доўга жыў ва Украіне і ідэнтыфікую сябе з гэтай краінай. Але ў дачыненні да Беларусі я маю толькі адныя цёплыя пачуцці, і не магу сябе ўявіць у нейкай ролі ў беларускім урадзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”69550″ img_size=”large”][vc_column_text]ДД, КЕ; фота: Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў