Міхэіл Саакашвілі абвесціў, што выязджае ва Украіну


Пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства палітык апублікаваў у «Фэйсбуку» сэлфі ў роварным шлеме і напісаў, што выязджае ва Украіну.

«Усё, мы выязджаем у Кракавец, Украіну», – напісаў палітык.

Пра тое, што паедзе ва Украіну нават нягледзячы на пагрозы дэпартацыі ў Грузіі, Міхэіл Саакашвілі заявіў 8 верасня падчас брыфінгу ў Варшаве:

«Гэта мой пашпарт, і я ім ганаруся, – сказаў Саакашвілі. – Пашпарт – не цацка: пан даў, пан забраў. Гэта мой абавязак у стасунку да ўкраінскага народа».

Падтрымку Саакашвілі ўжо выразіла вялікая частка ўкраінскіх палітыкаў. Група Вярхоўнае Рады прыедзе 10 верасня на памежны пункт «Кракавец», каб сустрэць былога кіраўніка Адэскай вобласці.

Да прыбыцця Саакашвілі падрыхтаваліся і ўкраінскія памежнікі: на згаданым прапускным пункце з’явілася агароджа з калючага дроту, а памежная служба афіцыйна рэкамендавала грамадзянам Украіны ў бліжэйшыя дні абіраць іншую дарогу для падарожжаў у Польшчу.

Пра тое, што Міхэіла Саакашвілі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства, стала вядома ў канцы ліпеня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў