Міхалок і Гуркоў рэкламуюць «Альфа-Банк»


Віталь Гуркоў. Фота – Тані Капiтонавай, 34mag.net

Беларускі філіял расейскага «Альфа-Банку» (раней ЗАО АКБ «БЕЛРОСБАНК») выпусціў рэкламу з удзелам і саўндтрэкам «Родны край» гурта «BRUTTO».

Рэкламны ролік #СМЕЛЕЕ быў апублікаваны на youtube-канале INSYNC TV, які належыць «Альфа-Банку».

«Альфа-Банк» – найбуйнейшы камерцыйны расейкі банк. 99,89 % акцыяў банку належаць «Альфа-Групп» ABH Financial Limited (Кіпр): гэтым пакетам акцыяў валодаюць або кантралююць Міхаіл Фрыдман (32,86 %), Герман Хан (20,97 %) і Аляксей Кузьмічаў (16,32 %). Астатнія акцыі належаць больш дробным акцыянерам.

У 2018 годзе Міхаіл Фрыдман і Герман Хам трапілі ў «крамлёўскі» санкцыйны спіс ЗША.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў