Міхалок і «Brutto» прэзентавалі альбом


Кружэлку «Underdog» можна паслухаць у інтэрнэце.

Новы гурт Сяргея Міхалка прэзентаваў альбом «Underdog».

«З намі – зямля нашых бацькоў, з намі – нашы жонкі і дзеці. Мы – не адзіночкі. Побач – сябры. Мы прыйшлі даўно, а сыдзем няхутка», – гаворыцца ў тэксце да кружэлкі.

Альбом «Underdog» налічвае 12 песень. Сярод іх – дзве на беларускай мове.

Нагадаем, мінулы гурт Сяргея Міхалка «Ляпіс Трубяцкі» скончыў існаванне 1 верасня. Замест яго ўзнікла два новых праекты: «Brutto» i «Trubetskoy».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў