Міхал Залескі: Чым горш Расеі, тым лепей нам


Як эканамічныя праблемы найбуйнейшага партнёра Беларусі – Расейскай Федэрацыі – паўплываюць на нашую эканоміку? «Белсат» паразмаўляў з эканамістам Міхалам Залескім.

«Чым горш Расеі, тым лепей нам, – падкрэсліў адмысловец. – Калі ў Расеі скарачаюцца валютныя прыбыткі, у яе не стае грошай, каб купляць якасныя замежныя тавары з Захаду, Японіі ці Кітаю. Яны купляюць нашае. У нас тады складскіх запасаў не будзе. Усё прадамо ў Расею».

Калі ж Расея пачне прабіваць калідор у Крым, то нават праз год яна можа не мець грошай на параўнальна танныя беларускія тавары, падкрэсліў спадар Залескі. «Проста санкцыі будуць больш жорсткія да іх і калапс эканомікі будзе хутчэй адбывацца», – падзяліўся эканаміст.

Паводле яго, сярэдне- і доўгатэрміновыя прагнозы – гэта «пустаслоўе» ва ўмовах, калі існуюць таталітарныя рэжымы Лукашэнкі, Пуціна і Назарбаева. «Гэта людзі, якіх ужо даўно ніхто не выбіраў нікуды. Яны самі сябе выбіраюць, самі сябе прызначаюць, самі сабою кіруюць. І тыя эканомікі, якія яны ўзначальваюць, яны вельмі дрэнна адгукаюцца на рынкавыя сігналы. Яны дзейнічаюць паводле прынцыпу «ботам пхнулі і яны пакаціліся». Таму чакаць можна ўсяго, чаго заўгодна», – мяркуе спадар Залескі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў