Міхэіл Саакашвілі прыехаў на выбары на ровары


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”24216,24212,24208″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Ва Украіне праходзяць мясцовыя выбары.

Кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі прыехаў на выбары на ровары. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе тэлеканал «Украіна».

Таксама ўжо прагаласавалі ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка і прэм’ер-міністр Арсеній Яцэнюк

Сённяшняе галасаванне суправаджае скандал у Марыупалі, дзе гарадская тэрытарыяльная камісія для выбараў у мясцовы органы ўлады не прыняла бюлетэняў, бо падазрае махлярства. Камісія мае засцярогі, таму што бюлетэні былі надрукаваныя кампаніяй, якая кантралюецца алігархам Рэнатам Ахметавым. Таксама выбарчыя ўчасткі не адчыніліся ў Краснаармейску, што ў Данецкай вобласці. Гэта звязана з памылкамі пры друкаванні бюлетэняў, паведамляюць у тэрытарыяльным выбаркаме.

Тым часам кіраўнік украінскага ЦВК Міхаіл Ахэндоўскі заявіў, што выбары ў Марыупалі і Краснаармейску яшчэ могуць адбыцца сёння.

«Калі выбары не адбудуцца, то пакаранні для вінаватых могуць быць даволі жорсткія – да 7 гадоў пазбаўлення волі», – адзначыў старшыня ЦВК.

Паводле Міхаіла Ахэндоўскага, у выпадку неабходнасці перавыбары ў названых гарадах могуць прайсці 15 лістапада.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў