Міхаіл Русы: Нашыя ёгурты жывыя, таму нас любяць і паважаюць


Намеснік прэмʼер-міністра Беларусі Міхаіл Русы пракаментаваў экспартны патэнцыял краіны.

На ягоную думку, Беларусь мае магчымасці да павелічэння гадавога экспарту харчоў да $ 7,5 млрд (мяркуецца, што сёлета гэты паказнік складзе $ 7 млрд). Такія магчымасці нібыта закладзеныя ў праграме на 2016-2020 гады.

У той жа час Міхаіл Русы выказаўся і пра праблемы, што ўзнікаюць падчас экспарту беларускіх прадуктаў у Расею. Яны звязаныя з афармленнем дакументаў, а не з якасцю прадукцыі, упэўнены намеснік прэмʼер-міністра. Самі ж беларускія прадукты, на думку Русага, паважаюць і любяць.

Глядзіце таксама >>> Беларусь бароніць прадпрыемства, якое прадае ў Маскву радыеактыўнае малако?

«Напрыклад, калі паглядзець на нашыя ёгурты, яны жывыя. За кошт гэтага нас любяць і паважаюць. Там, дзе ёсць нейкія недахопы, яны перасякаюцца адразу і дастаткова жорстка», – падкрэсліў Міхаіл Русы.

НМ, belsat.eu, паводле АНТ

Глядзі таксама
Каментары