Міхаіл Гарбачоў: падрабязнасці пра сустрэчу з Мэркель прыберагу, каб распавесці нашаму прэзідэнту


Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заявіў, што хоча расказаць Уладзіміру Пуціну пра сваю гутарку з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, – паведамляе «Lenta.ru» са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Сустракаўся з Ангелай Мэркель, мы пагутарылі….Размова была вельмі цікавая, але падрабязнасці пакуль прыберагу, каб распавесці нашаму прэзідэнту», – заявіў Гарбачоў.

У інтэрвю «Камсамольскай праўдзе», апублікаваным 19 лістапада, Гарбачоў распавёў, што абмяркоўваў з Мэркель сітуацыю ва Украіне, але дэталі размовы былы кіраўнік Савецкага Саюзу вырашыў неразгалошваць.

Гарбачоў і Мэркель сустрэліся ў Германіі, куды былы савецкі лідар прыехаў з нагоды 25-годдзя падзення Берлінскай сцяны.

ЮВ, паводле «Lenta.ru»

Стужка навінаў