Міграцыйная служба пацвердзіла, што Саакашвілі можна дэпартаваць

video

Паводле ведамства, Саакашвілі працягвае ігнараваць пытанне ўрэгулявання свайго прававога статусу ва Украіне.

«У той жа час, ДМС канстатуе, што пакуль Саакашвілі ігнаруе пытанне ўрэгулявання свайго прававога статусу ва Украіне, што дае падставы кампетэнтным органам пачаць працэдурныя мерапрыемствы па яго дэпартацыі з тэрыторыі Украіны выключна ў рамках дзейнага заканадаўства», – гаворыцца ў паведамленні ДМС.

11 верасня экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці звяртаўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу з прашэннем прадставіць яму палітычны прытулак ва Украіне.

Сёння стала вядома, што Саакашвілі пасяліўся ў намёце разам з пратэстоўцамі ля будынку Рады. Ён заявіў, што мае намер знаходзіцца ў намёце сярод мітынгоўцаў і ўзяў для гэтага цёплыя рэчы, паведамляюць «Украінскія навіны».

Сёлета прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. Нягледзячы на гэта 10 верасня Саакашвілі пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў прарваўся праз кардоны памежнікаў у пункце пропуску «Шэгіні» і трапіў з Польшчы на тэрыторыю Украіны.

Хроніка прарыву мяжы:

Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласці прызнаў экс-прэзідэнта Грузіі вінаватым у незаконным перасячэнні ўкраінскай мяжы.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары