Мігранты выпрабоўваюць новы шлях – праз Харватыю


Першая група ўцекачоў дасягнула сербска-харвацкай мяжы пасля таго, як Вугоршчына ўзмацніла сваю мяжу.

Каля 40 мігрантаў раніцай 16 верасня прыбылі ў сербскі памежны горад Шыд, што на мяжы з Харватыяй, паведамляе BBC.

«Мы пачулі, што Вугоршчына зачыніла мяжу, таму паліцыя сказала нам, што нам трэба ісці гэтым шляхам», – навінавае агенцтва AFP перадае словы 35-гадовага Амаду з Маўрытаніі.

Памочніца міністра Харватыі па еўрапейскіх справах Мая Бакран Марцыч адзначыла, што на мяжы «ўсё спакойна», але паліцыя атрымала падмацаванне.

«Харватыя не дазволіць людзям проста праехаць праз сваю тэрыторыю», – заявіла Мая Бакран Марцыч.

Вугоршчына, якая сутыкнулася з вялізнай хваляй уцекачоў, пераважна з Сірыі, учора абвясціла надзвычайнае становішча. Сотні вайскоўцаў і паліцыянтаў забяспечваюць выкананне новых вугорскіх законаў, згодна з якімі, знішчэння памежных плотаў лічыцца злачынствам.

На відэакадрах вышэй – раніца на сербска-вугорскай мяжы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў