Мігранты ставяць рэкорды: больш за 218 тыс. уцекачоў прыехалі ў Еўропу ў кастрычніку


Паводле кіравання Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, больш за 218 тысяч асобаў паканалі небяспечны шлях праз мора. Каля 210 тысяч з іх высадзіліся ў Грэцыі на востраве Лесбас. Амаль столькі ж (219 тысяч асобаў) перасеклі мора цягам усяго 2014 года.

Грэцыя і Італія застаюцца ключавымі транзітнымі краінамі для мігрантаў і бежанцаў, якія прыязджаюць у Еўропу. Грэцыя, па дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), прыняла ў сябе 277 тысяч 899 чалавек з Сірыі, 76 тысяч 620 чалавек з Афганістана, 21552 чалавека з Іраку, звыш 14 тысяч з Пакістана і больш за 12,6 тысячы з Албаніі.

З іншага боку, у Італіі ў кастрычніку прыбыла крыху больш за 8 тысяч мігрантаў, у параўнанні з больш чым 15 тысячамі ў кастрычніку летась. На думку экспертаў, гэта звязана з тым, што сірыйцы ўжо не выбіраюць даўжэйшыя маршруты праз Італію, але праз Турцыю і Грэцыю.

Кастрычнік другі рэкордны месяц пасля верасня. Тады ў Еўропу прыехалі каля 173 тысячы ўцекачоў. Сёлета пры спробе пераправіцца праз Міжземнае мора загінулі альбо прапалі без звестак амаль 3,5 тысячы асобаў.

ДР belsat.eu паводле tvn24.pl

фота  AFP

Стужка навінаў