Мігранты прарвалі агароджу на мяжы Грэцыі і Македоніі


Натоўп мігрантаў паваліў плот з калючым дротам на мяжы Грэцыі і Македоніі ў раёне гораду Ідаменія з дапамогай тарана.

Сотні людзей знеслі металёвыя брамы і агароджы з калючага дроту, усталяваныя на чыгуначных шляхах, якія вядуць з Грэцыі ў Македонію.

Македонская паліцыя ўжыла слезацечны газ. Пакуль невядома, колькі мігрантаў прарваліся праз агароджу. Шмат якія з іх – уцекачы з Сірыі і Іраку, якія спрабуюць дабрацца да паўночнай Еўропы.

Каля 6,5 тыс. чалавек знаходзяцца на грэцкім баку мяжы, бо Македонія дазваляе пераходзіць на сваю тэрыторыю толькі вельмі абмежаванай колькасці мігрантаў. Шмат з іх мае абмежаваны доступ да ежы і медычнай дапамогі.

Македонія ды іншыя Балканскія краіны ўвялі абмежаванні на пропуск мігрантаў на свае тэрыторыі, каб скараціць іх струмень.

У нядзелю канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала Еўразвяз дапамагчы Грэцыі ў вырашэнні міграцыйнага крызісу.

Яна і далей настойвае на тым, каб у Еўропу пускалі неабмежаваную колькасць мігрантаў. У мінулым годзе ў Нямеччыну прыбыло больш за 1 млн уцекачоў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў