Метэаролагі аб'явілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі


5 снежня ў краіне чакаецца моцны вецер.

Паводле Белгідраметэаслужбы, раніцай і ўдзень у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Сёння ўночы на поўначы, заўтра ўдзень па ўсёй краіне чакаецца снег ды мокры снег, па захадзе краіны – з дажджом.

5 снежня Беларусь апынецца на паўднёвай перыферыі паўночнаатлантычнага цыклону з цэнтрам над Карэліяй. Мінімальная тэмпература паветра ўночы складзе мінус 6–12 °С, пры праясненнях да – 16 ° С; максімальная днём – ад мінус 5 °С па ўсходзе да плюс 2 °С па паўночным захадзе.

Найбольш уважлівымі павінныя быць кіроўцы – на дарогах чакаецца галалёдзіца.

ДД

Стужка навінаў