«Метадон з какаінам падымае цябе на крылах, і ты лятаеш. Ты становішся паўбажком»


Гісторыя пра тое, як былы гераіншчык «прызямляе» нарказалежных.

«У 1998 г. я паспрабаваў гераін. Спачатку паліў траву, а пасля нюхаў, пакуль не перагарэла перагародка ў носе… Калоўся, калоўся, спрабаваў лячыцца, была такая праграма – «Дэтокс». Я прыходзіў туды наколаты. Яны нават не заўважалі, а можа не хацелі заўважаць… Аднойчы раніцай я ішоў з прытону ўвесь брудны, напэўна, знутры больш брудны, чым звонку. Іду па свайму двары і бачу, як сябар, з якім мы калоліся, збірае сына на хакей. І ў мяне ўнутры: што ж я з сабой раблю?» – распавядае былы нарказалежны Максім Савосцін.

Ён разам са сваёй жонкай спрабуе дапамагчы наркаманам.

«Метадон з какаінам падымае цябе на крылах і ты лятаеш. Ты становішся паўбажком. Але я ўжо сваё адлятаў. Мяне прызямлілі», – кажа адзін з удзельнікаў рэабілітацыйнай праграмы.

Працяг у відэафайле

belsat.eu

Стужка навінаў