Месі і яго бацька прысуджаныя да 21 месяца турмы за ўхіленне ад выплаты падаткаў


Футбаліст зборнай Аргенціны і іспанскай «Барсэлоны» Ліянэль Месі і яго бацька Хорхе Орас прысуджаныя да 21 месяцу турмы за ўхіленне ад выплаты падаткаў, паведамляе агенцтва «Reuters».

Паводле іспанскіх законаў, любое пакаранне тэрмінам менш, чымся два гады можна адбыць у межах выпрабавальнага тэрміну. Імаверна, што Месі і яго бацька не сядуць у турму.

Zrzut ekranu 2016-07-06 o 13.34.14Суд таксама пастанавіў, што Месі павінен выплаціць штраф у памеры € 2 млн, а яго бацька – € 1,5 млн. Абвінавачаныя могуць падаць апеляцыю ў Вярхоўны суд.

Падчас судовага паседжання спартсмен запэўніваў, што яго фінансавымі справамі займаўся бацька. Футбаліст адзначыў, што ніколі не цікавіўся тэмай падаткаў.

Ліянэль і Хорхе Орас Месі абвінавачваліся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у памеры € 4,1 млн. Паводле пракурора, гулец сапраўды не заплаціў падаткі з прыбытку, атрыманага ў 2007, 2008 і 2009 гадах. Як паведамлялася раней, форвард заплаціў € 10 млн і гатовы быў унесці ў іспанскую казну яшчэ 15 млн за тое, каб распачатую супраць яго справу спынілі, аднак атрымаў адмову мясцовых уладаў.

Месі – гуляе за «Барсэлону» з 17 гадоў. Ён зʼяўляецца лепшым бамбардзірам у гісторыі гэтага клубу і рэкардсменам у гісторыі футболу па колькасці «Залатых мячоў», у яго актыве пяць такіх узнагародаў. UEFA прызнавала яго лепшым гульцом Еўропы ў 2009, 2011 і 2015 гадах.

ЮВ, belsat.eu, паводле «Reuters», ТАСС, фота: «Reuters»

Стужка навінаў