MERS пашыраецца і працягвае забіваць: памерлі 16 асобаў у Паўднёвай Карэі, заражэнні ў Саудаўскай Аравіі ды Славаччыне


Агульная колькасць заражаных блізкаўсходнім рэспіраторным сіндромам у Паўднёвай Карэі сягнула 150 чалавек.

Такія звесткі падае Міністэрства аховы здароўя Паўднёвай Карэі.

Пяць выпадкаў інфікавання зарэгістравана ў Саудаўскай Аравіі, паведамляе дзяржаўнае Саудаўскае інфармацыйнае агенцтва. Яшчэ адзін выпадак зарэгістраваны ўчора ў сталіцы Славаччыны Браціславе.

Эпідэмія пачалася ў Паўднёвай Карэі месяц таму, калі ў адзін са шпіталяў звярнуўся чалавек са скаргамі на кашаль і ліхаманку. Пацыента, які вярнуўся з паездкі па Блізкім Усходзе, спачатку лячылі ад іншага захворвання і толькі пазней дыягназавалі смертаносны вірус.

Цяпер на каранціне – болей за 5 тысяч асобаў, зачынена каля 3 тысяч школ і дзіцячых садоў. 16 чэрвеня Сусветная арганізацыя аховы здароўя правядзе экстранную сустрэчу экспертаў па кантролі над распаўсюджваннем інфекцыі.

Улады Паўднёвай Карэі рэкамендуюць замежнікам пакуль устрымацца ад наведвання іх краіны.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары