Мэркель заявіла, што Еўразвяз перабывае ў крытычным стане


angela-merkel

Ангела Мэркель у Братыславе

У Братыславе адбываецца нефармальны саміт краінаў ЕЗ.

Канцлер Нямеччыны чакае «канкрэтнага прагрэсу» ад ахопленага крызісам Еўрапейскага звязу, дзякуючы якому атрымаецца ўзнавіць давер грамадзянаў.

«Мы знаходзімся ў крытычнай сітуацыі. Гаворка ідзе пра тое, каб паказаць, што мы можам быць лепшыя», – заявіла Ангела Мэркель незадоўга да пачатку саміту 27 краінаў ЕЗ.

Саміт праходзіць без удзелу Вялікай Брытаніі, якая пажадала пакінуць абʼяднаную еўрапейскую супольнасць.

Прэмʼер-міністр Славакіі Робэрт Фіца адзначыў, што на сённяшнім саміце краіны Еўразвязу распачынаюць шасцімесячны «Братыслаўскі працэс».

«Мы хочам паказаць усім адзінства. Мы хочам паказаць, што праект ЕЗ працягвае існаваць», – заявіў славацкі прэмʼер.

У канцы дня мае быць падрыхтаваная «дарожная карта» найбольш важных тэмаў, якія будуць вырашацца цягам наступных паўгода.

НМ, belsat.eu, паводле Faz.net, фотаздымак «Reuters»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары