Мэркель стала канцлерам у чацвёрты раз


14 сакавіка дэпутаты Бундэстагу абралі лідара Хрысціянска-дэмакратычнага звязу Ангелу Мэркель канцлерам Нямеччыны. Фармаванне новага ўраду цягнулася найдаўжэй у гісторыі краіны. Ягонае паседжанне адбудзецца ўжо сёння.

Кандыдатуру старшыні ХДЗ падтрымалі 364 дэпутата бундэстагу. «Супраць» прагаласавалі 315 парламентарыяў, яшчэ 9 чалавек устрымаліся.

Такім чынам, Мэркель зойме пасаду канцлера ФРГ чацвёрты тэрмін запар.

Сёння старшыня ХДЗ атрымае ад федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера грамату аб прызначэнні на пасаду канцлера. Пасля кіраўнічку новага ўрада прывядуць да прысягі перад дэпутатамі бундэстагу і членамі бундэсрату. Услед за гэтым граматы аб прызначэнні ад прэзідэнта атрымаюць чальцы кабінету міністраў, якія потым таксама прынясуць прысягу. Першае паседжанне ўраду адбудзецца сёння ў другой палове дня.

Працэс фармавання новага ўрада быў самым даўгім у гісторыі – ён цягнуўся 171 дзень.

Выбары ў бундэстаг адбыліся яшчэ 24 верасня 2017 года. Паводле іх вынікаў блок ХДЗ/ХСЗ атрымаў 33 % галасоў, СДПН – 20,5 %, Левая партыя – 9,2 %, «Саюз-90 / Зялёныя» – 8,9 %, Свабодная дэмакратычная партыя (СДПН) – 10,7 %, правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АДН) – 12,6 %.

«Нямецкая хваля» падае, што ў кабінет міністраў увайшлі прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнага звязу (ХДЗ), Хрысціянска-сацыяльнага звязу (ХСЗ) і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН).

Ніводная з партыяў, якія прайшлі ў бундэстаг, не набрала ўрадавай большасці, пераможцы выбараў – кансерватары з ХДЗ/ХСЗ – вымушаныя былі пачаць кансультацыі аб фармаванні кааліцыі з іншымі партыямі. Першая спроба дамовіцца з лібераламі з сацыял-дэмакратамі і «зялёнымі» завяршылася правалам напрыканцы 2017 года. 12 сакавіка ХДЗ/ХСЗ з СДПН нарэшце падпісалі кааліцыйнае пагадненне і сфармавалі новы ўрад краіны.

ДД

Стужка навінаў