Меркель: гэта вайна паміж Украінай і Расеяй


З самага пачатку сітуацыя ва Украіне была не ўнутраным крызісам, а канфліктам паміж Украінай і Расеяй, – заявіла Ангела Меркель, якую цытуе афіцыйны «Twitter» МЗС Нямеччыны.

2 верасня ў сваім звароце да нямецкіх парламентарыяў Меркель выказалася за ўзмацненне санкцый супраць Расеі. Паводле яе слоў, Еўразвяз «не можа прыняць такія паводзіны Расеі». Санкцыі могуць негатыўна паўплываць на нямецкія кампаніі, лічыць Ангела Меркель, але лічыць, што ціск неабходна ўзмацніць.

«Праблемы, якія могуць паўстаць у сувязі з гэтым (санкцыямі супраць Расеі – belsat.eu), несупастаўляльныя з праблемамі, якія могуць паўстаць, калі мы нічога не будзем рабіць».

Раней у Еўракамісіі паведамілі, што працуюць над праектам узмацнення санкцый супраць Расіі, які павінен быць гатовы праз тыдзень. Акрамя гэтага, Ангела Меркель падкрэсліла, што «ваеннага рашэння канфлікту не будзе, я пра гэта гаварыла з самага пачатку і я ў гэтым перакананая. Гэта таксама пазіцыя іншых краін-членаў ЕЗ».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў