Мэркель абвергла чуткі пра выхад Грэцыі з еўразоны


«Я, канцлер Нямеччыны, а таксама нямецкі ўрад заўсёды праводзілі палітыку захавання Грэцыі ў зоне еўра», – заявіла Ангела Мэркель падчас сустрэчы з брытанскім прэм’ерам Дэвідам Кэмэранам, перадае «Reuters».

Сёлета нямецкае выданне «Der Spiegiel», спасылаючыся на ананімны крыніцы ў нямецкім урадзе, апублікавала інфармацыю пра тое, што Берлін лічыць непазбежным выхад Грэцыі з еўразоны.

Паводле выдання гэтаму могуць паспрыяць будучыя парламенцкія выбары ў Грэцыі, на якіх можа перамагчы Кааліцыя радыкальных левых сілаў. Яе лідар Алексіс Ціпрас абяцае адмовіцца ад рэжыму эканоміі, ўведзенага Грэцыяй пасля атрымання ад Еўрасаюзу фінансавай дапамогі на суму 240 млрд. еўраў дзеля ліквідацыі наступстваў фінансавага крызісу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў